en

Мінкін Алег

Мінкін Алег

Мінкін Алег Гаўрылавіч – беларускі пісьменьнік, перакладчык паэзіі, выдавец – нарадзіўся 31 сакавіка 1952 г. ў в. Чарнаўка, Хоцімскага раёну, Магілёўскай вобл. У 1969 г. скончыў Бабруйскую сярэднюю школу-інтэрнат №1. У 1975 г. скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў с/г вытворчасьці ім. Гарачкіна. З 1975 па 1987 гг. працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам-электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодзкая, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласьці, Хантамансійскі нацыянальны вокруг. З 1981 па 1991 г. пражываў у Берасьці, з 1991 г. і пагэтуль – у Вільні.

Вершы па-беларуску пачаў пісаць з 1979 г. Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 г. У Вільні быў сталым аўтарам газэты “Наша Ніва”, галоўным рэдактарам газэты беларусаў Літвы “Рунь”, выдаўцом беларускіх кніжак (выдавецтва “Рунь”). Тры апошнія гады працуе электрамантажнікам на будоўлях Літвы.

Алег Мінкін аўтар трох зборнікаў паэзіі “Сурма”(1985), “Расколіна”(1991) і “Пэнаты”(2007). Аўтар кнігі прозы “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў”(1994) і кнігі прозы й вершаў для дзяцей “За месяцам месяц”(1994). Займаецца перакладніцкай дзейнасьцю. Выйшлі тры кнігі ягоных перакладаў з польскай паэзіі: Цыпрыян Норвід “Ідзі за мною”(1993), Леапольд Стаф “Высокія дрэвы”(1994), Баляслаў Лесьмян “Пан Блішчынскі”(1994). Укладальнік трохтомнай чытанкі-запамінанкі для дзяцей “Добрыя вершы” (першы том анталёгіі “Побач з намі на Зямлі” выйшаў у 2005 г.). Укладальнік “Слоўніка рыфмаў беларускай мовы”.

Мінкін Алег :: Publications

Краіна Талера


Мінкін Алег

«Краіна талера» - кніга новай прозы Алега Мінкін. Беларускі пісьменнік, які жыве ў Літве, больш вядомы як паэт і перакладчык. Быў ляўрэатам прэміі «Гліняны Вялес» а таксама прэміі «Міхася Стральцова». На гэты раз ён прапануе чытачу сваю цікавую прозу розных гадоў....… More

pdf

Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў / Правдивая история Страны Хламов

Антыўтопія/ Антиутопия
Мінкін Алег, Галкоў Віктар

Антыўтопія „Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў” („Правдивая история Страны Хламов”) была напісаная ў часы г. зв. „перабудовы”, калі замест „турмы народаў” – Саюзу савецкіх сацыялістычных рэспублікаў – на мапе сьвету зьявілася пятнаццаць незалежных дзяржаваў. Упершыню рускамоўны варыянт антыўтопіі пабачыў...… More

Мяне тут не было…

Паэзія і проза
Мінкін Алег

Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага...… More

pdf

Слоўнічак расейска-беларускіх адпаведнікаў


Мінкін Алег

У “Слоўнічку расейска-беларускіх адпаведнікаў”, у левай графе, пададзеныя расейскія словы й словаспалучэньні (выслоўі, устойлівыя выразы, параўнаньні ды інш.), на якіх мы найчасьцей “спатыкаемся”, робячы мэханічны пераклад з расейскай мовы, ствараючы “кальку” замест праўдзівага беларускага адпаведніка....… More

pdf

Слоўнік рыфмаў беларускай мовы

Практычны дапаможнік для паэтаў і перакладчыкаў
Мінкін Алег

У зборнік ўвайшлі толькі гэтак званыя дакладныя рыфмы (прыкладна 30 000). Слоўнік складаецца зь 17 частак, складзеных, за некаторымі выняткамі, паводле сучаснага беларускага альфабэту. Галосныя гукі ў частках аб’яднаныя ў пары: а(я), е(э), о(ё), і(ы), у(ю). Звонкія зычныя аб’яднаныя з глухімі зычнымі...… More

Пэнаты

паэзія
Мінкін Алег

Бальшыня вершаў Алега Мінкіна напісаная так даўна, што ўсе ўжо забыліся навошта і хто іх пісаў. Сам Мінкін часам сцвярджае, што пісала «Сама Мова». Як бы там ні было, але ўсё напісанае сталася клясыкай беларускай паэзіі XX стагоддзя....… More

epub pdf

Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў

ды іншыя кароткія антыўтопіі
Мінкін Алег

Такую краіну марна шукаць на карце свету. Яна існуе толькі ва ўяўленні, у фантазіі, у кнізе. Краіна хлудаў – вымысел, але не толькі. Гэта збіральны вобраз усяго таго, што не чужое чалавечым захаванням. Тут у выпуклым вобразе паказаны ўсе хібы, недахопы, усе перагібы кожнай улады. Кожны персанаж – зборны...… More

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі...… More

pdf

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха...… More

pdf

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org