- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першае летапіснае ўпамінанне аб Мінску як аб горадзе Полацкага княства адносіцца да 1067 года ў сувязі з жорсткай бітвай, якая адбылася на рацэ Нямізе 3 сакавіка таго ж года паміж князем Усяславам Полацкім і сынамі князя Яраслава — Ізяславам, Усеваладам і Святаславам. У выніку гэтай бітвы Мінск быў разгромлены, мужчыны перабіты, а жанчыны і дзеці ўзяты ў палон. Усяслаў выратаваўся ўцёкамі.