- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Серж Мінскевіч
Нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску.
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.
Займаўся бардаўскай песняй, выдаў альбом «Жах-хі-хі / Шля-хі-хі» (1997).
Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006) і «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (2015), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012), у «Маладосці» друкаваліся фантастычныя аповесці і апавяданні, а таксама фэнтазі «Усмешка жалобнай каралевы, альбо таямніца магнітнага замка», якое потым выйшла асобнай кнігай (2013).
Пераклаў «Крымскія Санеты» Адама Міцкевіча (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Мрожэка, Маслоўскую, з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла, Уайльда, дзіцячую англійскую паэзію з вершаў Матусі Гусі. Зрабіў поўны пераклад драматычнай паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пастаноўка якой была здзейснена ў Дзяржаўным тэатры лялек Рэспублікі Беларусь (2012), Тэатры «Ч» (2013) і Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.
Серж Мінскевіч памёр у Мінску 8 чэрвеня 2022 г.
2008 годзе Днепра-дзвінская археалагічная група Інстытута гісторыі НАН Беларусі (кіраўнік – В.І.Шадыра) у адпаведнасці з планам НДР Інстытута праводзіла палявыя даследаванні па тэме: “Матэрыяльная культура насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў першабытную і сярэдневяковую эпохі (сістэматызацыя, класіфікацыя... Болей »
* «ЗА СВОЙ НАРОД, ЗА ШЧАСЦЕ БЕЛАРУСАЎ...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Ганна Кісліцына — брэнд беларускай літаратуры * БАРАВІКОВА Р., «Дзе рэха адгукалася на песню...» * БЫЧКОЎСКІ Алесь, Анамалія. * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Усе яго чакаем, і ніхто не ведае... Болей »
* Якуб Колас у творах мастакоў * Аўрамчык М., У доме Якуба Коласа * Бойка Ларыса, "Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена...": Сцэнар гістарычнай вечарыны * Гаранін Сяргей, Літаратурны працэс на мяжы эпох: Ад ранняга да позняга Сярэднявечча (працяг) * Гаўрош Марыя, "Хачу, арлы... Болей »
* Адамовіч Славамір, Вяртаньне ў рэвалюцыю * Аркуш Алесь, Неспакой, выкліканы сабачым выцьцём * Аркуш Алесь - Тычына Міхась, Пачуць новае маўленьне * Астравец Сяргей, Радзівілаўскія дамавіны. Мужыцкая праўда * Брусевіч Анатоль, За дзень да сьмерці * Гумянюк Юры, Візуальная тэрапія... Болей »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »
Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая... Болей »