Мітынг-канцэрт Сьвятланы Ціханоўскай у Менску
            
                2020-07-30 18:43
            
            
                        
                
А 18-й гадзіне 30 ліпеня ў менскім парку Дружбы народаў пачаўся мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. 
Разам зь ёй выступяць паплечніцы Марыя Калесьнікава са штабу Віктара Бабарыкі і Вераніка Цапкала, анансавалі музычныя гурты :B:N:, Litesound і іншыя.
Вядоўцы мітынгу-канцэрту — 
Павал Касьцевіч і 
Артэміс Ахпаш.
Акцыя легальная, уваход вольны. Але пляцоўка абкружаная агароджай, міліцыя зьбіраецца надглядаць наведнікаў праз мэталашукальнікі.
18:00Па прылеглых вуліцах да месца збору людзі ідуць вялікімі групамі, у тым ліку са сьцягамі. Рамак на ўваходзе няма, але ўсіх на ўваходзе надглядаюць, правяраюць торбы.
17:55 
У парку Дружбы народаў перабоі з сувязьзю. Людзі працягваюць зьбірацца. Міліцыя абгарадзіла парк па пэрымэтры. Прайсьці можна толькі праз кантрольна-прапускныя пункты з надглядам і відэафіксацыяй.
Расклад    18.00 — пачатак.
    18:30 — гурт Loudscage.
    18:40 — гурт PyLai.
    19:00 — выступы Вольгі Севярынец, Аляксандры Зьверавай і сваякоў затрыманых.
    19:10 — сьпявачка Лера Яскевіч.
    19:30 — сьпявак і юрыст штабу Бабарыкі Максім Знак.
    19:50 — гурт :B:N:
    20:10 — выступы Сьвятланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай.
    21:00 — выступ ініцыятывы «Честные люди».
    21:10 — сьпевакі Alexander Kiss і Аляксандар Kosmas з удзелам Ціханоўскай, Цапкалы і Калесьнікавай.
    21:20 — гурт Litesound.