- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Мова - Літаратура - Культура". Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства (актуальныя праблемы гісторыі беларускай мовы; беларускі лінгвакультурны феномен: сутнасць, статус, дынаміка; нармалізацыя сучаснай беларускай мовы: вуснае і пісьмовае маўленне; аспекты моўных даследаванняў (семантыка, словаўтварэнне, граматыка, прагматыка); фальклор - культура; беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць; нацыянальныя літаратуры ў сусветным кантэксце; методыка выкладання філалагічных дысцыплін), з якімі і знаёміць чытачоў гэты зборнік.