- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гістарыяграфіі нашае тэмы няма, калі ня браць на ўвагу паасобных бібліяграфічных нататак без якіх-небудзь абагульненьняў ці, наадварот, абстрактных і апрыёрных разважаньняў бяз сувязі іх з фактамі літаратурнага працэсу. Мы можам назваць тут адно нарыс Ю. Пшыркова пра гісторыю вывучэньня "дакастрычніцкай" беларускай літаратуры 321). Часткава ён закранае й літаратуру старажытнае пары. Аспэкт ягоны аднак крыху іншы ад нашаетэмы: ён гісторыка-літаратурны, і таму яго амаль ня цікавяць пытаньні мовы. Пры гэтым трэба дадаць, што й у сваім аспэкце гістарыяграфія Ю. Пшыркова, хоць і мае ў сабе карысныя інфармацыі й абагульненьні, тычыцца галоўна пісьменства XIX — пач. XX ст. ст., і ў ёй аўтар дужа мала аддае ўвагі пісьменству X-XVIII ст. ст. ды абмяжоўвае свой разгляд вылучна да пазьнейшае (падрасейскае) пары, пачынаючы яго ад кан. XVIII ст.