«Мур хутка рухне»: з дваровага канцэрта — на Акрэсціна
2020-09-29 17:32
Музыкантаў Аляксандра Памідорава і Уладзіслава Наважылава затрымалі вечарам 19 верасня — адразу пасля імправізаванага дваровага канцэрта ў адным са сталічных “спальных” мікрараёнаў.
Абодвух прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і пакаралі 8 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Ці гатовыя былі да затрымання і “сутак”, калі ішлі спяваць на “дваровы канцэрт”? Як ацэньваюць свой турэмны досвед? Ці чакаць “турэмных песень” ад дуэта Памідораў — Наважылаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар гурта Pomidor/off Аляксандр Памідораў і фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Лэслі” Наважылаў.