Музыкаў гурта IRDORATH затрымалі падчас святкавання дня нараджэння
2021-08-03 17:03
2 жніўня на лецішчы затрымалі музыкаў фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Вядома пра затрыманне мінімум шасці чалавек.
Гэта Антон Шнып, Пётр Марчанка, Павел Шмыга, Уладзімір Калач, Юлія Юніцкая і Аляксандр Сінкевіч.
Музыкі святкавалі дзень народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Ірдарат. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі браму.
Затрыманых даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі. Верагодна, сёння іх будуць судзіць у Мінскім раённым судзе.