«Мы ўсё роўна будзем ісці наперад, трымаючы за рукі ўсіх тых, хто ішоў па гэтым шляху да нас...»
2022-11-15 14:47
«Мы ўсё роўна будзем ісці наперад, трымаючы за рукі ўсіх тых, хто ішоў па гэтым шляху да нас. Бо толькі ў гэтым жыццё, і сэнс, і праўда».
З нагоды Міжнароднага дня пісьменніка ў няволі «Новы час» публікуе ўрывак з кнігі Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету». Кніга была напісаная па матывах папярэдняга зняволення Міколы ў 2010-2015 гадах (тады ён таксама меў статус палітвязня).
За «Фарбы паралельнага свету» Мікола Дзядок быў уганараваны Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ў 2017 годзе.