- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі лёг у аснову аўтарскага выданьня, у якім акрамя аднайменнага раману зьмешчаныя таксама і апавяданьні аўтара. Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць раман і апавяданьні да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман “Мяжа” ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры. Але ўпершыню раман сабраны з апавяданьнямі пад адной вокладкай, што робіць вобраз аўтара больш поўным і дазваляе атрымаць незабыўную асалоду ад спазнаньня своеасаблівага ўспрыманьня сьвету.