На Беласточчыне аднавяскоўцы беларускага паэта Віктара Шведа правялі вечарыну ў памяць аб ім
2022-12-21 19:13
Віктар Швед – аўтар амаль дваццаці зборнікаў паэзіі, пісаў у асноўным для дзяцей.
Віктар Швед быў беларускім паэтам з Беласточчыны. Ён – аўтар амаль дваццаці зборнікаў паэзіі, пісаў у асноўным для дзяцей. Напрыканцы жыцця выдаў таксама дзве кнігі ўспамінаў:
«З Мора ў горад» і
«З гораду ў Мора». Мора – гэта яго родная вёска на Беласточчыне ў гміне Чыжы.
Жыхары гэтай вёскі праз два гады пасля смерці літаратара ўшанавалі ягоную памяць вечарынай з вершамі і ўспамінамі.
Магчыма, гэтая сустрэча стане пачаткам цыклу такіх вечароў у будучыні, гаворыць жонка паэта
Валянціна Швед. Яна кажа, што родная вёска Мора для паэта была вельмі важнай.
Рэпартаж
Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл