- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глыбінны Ўладзімір (сапр. Сядура; 1910-1995), даследчык, публіцыст. Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў БДУ, у 1933 г. быў арыштаваны, тры гады знаходзіўся ў высылцы. У 1939 г. скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, у маі 1941 г. атрымаў ступень доктара філалагічных навук. У гады нямецкай акупацыі рэдактар часопіса «Новы шлях», апрацаваў кнігі «Беларускі тэатр», «Беларускае мастацтва» і зборнік публіцыстыкі «Жыве Беларусь», якія не пабачылі свету. З лета 1944 г. у эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША. Выдаў шэраг прац па гісторыі беларускай і расейскай культуры. (Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002)