Член праўлення
«Камуніката» і дырэктар
Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку
Ілона Карпюк дадае, што ў кнігарні можна знайсці выдавецкія прапановы беларускай меншасці ў Польшчы.
— Я сёння пачула словы
ўдзячнасці, што паявілася месца, дзе сустракаюцца беларусы з меншасці і
беларусы дыяспары. Мы імкнемся да таго, каб адчуваць адзінства, хоць
ёсць адчуванне, што яшчэ ёсць што рабіць. Таму я рада, што тут можна
будзе набыць кнігі Музею Малой Айчыны ў Студзіводах, праграмнай рады
тыднёвіка «Ніва», кнігі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
Штомесяц у кнігарні плануюцца сустрэчы з аўтарамі кніг, якія выдае «Камунікат».