- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беластоку ў хабе «Новая зямля» адбыўся першы ў гэтым годзе занятак курсаў «Мова Нанова». Гэтым разам працягнулі тэму аднаго з мінулых заняткаў – назвы часткаў цела чалавека па-беларуску.
А ў другой частцы занятка адбылася дыскусія на тэму – беларуская мова як каштоўнасць.
Гаворыць адзін з вядучых курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку – Ігар Палынскі:
- Гэта спроба разабрацца, чым для кожнага з нас ёсць беларуская мова. Мне здаецца, што кожны паспрабаваў знайсці для сябе адказ. Асабліва, калі мы назіраем, як па моўнай прыкмеце ва Украіне пачалася вайна, якую развязала Расея. І мы павінны яшчэ больш зразумець важнасць і каштоўнасць нашай мовы. Для таго, каб да нас ніхто не прыйшоў і не пачаў нас ні ў чым вінаваціць.
А музычна-паэтычную частку занятку прадставіла Кацярына Ваданосава, якая пазнаёміла прысутных з паэзіяй паэткі Яўгеніі Янішчыц. Якая сёлета магла б адзначаць свой 75-ы дзень народзінаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя