- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Архіепіскап Апанас (у сьвецкім жыцьці Антон Мартас, 1928, Наваградчына — 1983, Буэнас-Айрэс) быў адным з гіерархаў былога епіскапату Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Ягоная жыцьцёвая ды сьвятарская біяграфія цесна зьвязаныя зь беларускай гісторыяй, а ў паасобных месцах пакручаная часам і людзьмі. Сам сьвятар і мэмуарыст такім чынам апісваў этіапы свайго жыцьця: “На маю долю выпалі важныя царкоўныя ды палітычныя падзеі ва ўсім сьвеце, якія моцна ўскладнілі маё служэньне Царкве. Народжаны і ахрышчаны ў лоне Расейскай Праваслаўнай Царквы царскіх часоў, духоўна я ўсё ж узрастаў у матчыных абдымках Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, дзе прыняў манаства і атрымаў ласку быць высьвечаным. У сан епіскапа мяне ўзьвялі і харытанізавалі ў цяжкі ваенны час у роднай маёй Беларусі, дзе і стваралася Беларуская Праваслаўная Царква як самастойная царкоўная адзінка, незалежная ні ад Масквы, ні ад Варшавы, ні ад Бэрліну. Так было на радзіме, але на эміграцыі цягам 35-ці гадоў Бог судзіў мне праходзіць архіпастырскае служэньне ў юрысдыкцыі Расейскай Зарубежнай праваслаўнай Царкве. Усе згаданыя Цэрквы былі для мяне як бы марскімі маякамі, што асьвятлялі шлях майго плаваньня па бурапенных хвалях жыцьцёвага мора. Яны не сталіся мэтаю маёй духоўнай кар’еры дзеля зямнога дабрабыту”.