На Падляшшы пачынаецца аўтарскі тур Ганны Кандрацюк
2025-12-09 17:23
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на цыкл сустрэч з пісьменніцай, журналісткай і рэпарцёркай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыю яе кнігі «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». У кнізе – сем гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі, Ежы Папялушка, св. Марыя (Петручук), Алесь Пушкін, Юрка Гіль, Надзея Артымовіч, Юрый Гумянюк.
– Можна будзе набыць кнігу. Думаю, што варта набыць кнігу, бо ўсе тыя кнігі, якія я напісала, разышліся па людзях. І цяпер мне тэлефануюць і пытаюцца, дзе набыць. Часам камусьці ўдаецца купіць у антыкварыяце.
Ганна Кандрацюк – аўтарка сямі кніг, лаўрэатка літаратурных прэмій імя Ежы Гедройца і Алеся Адамовіча. З 1993 года працуе ў «Тыднёвіку беларусаў у Польшчы „Ніва“», вядомая як рэдатарка дзіцячага дадатку «Зорка». Першая сустрэча-прэзентацыя з аўтаркай пройдзе ў Гміннай бібліятэцы ў Нарве 10-га снежня, пачатак а 17-й.
Расклад сустрэч:
10 снежня – Нарва, Гмінная бібліятэка, 17:00
11 снежня – Гарадок, Гмінны цэнтр культуры, 17:00
12 снежня – Нараўка, Галерэя ім. Тамары Саланевіч, 17:00
13 снежня – Бельск Падляшскі, Бельскі дом культуры, 17:00
14 снежня – Беласток, хаб «Новая Зямля», 17:00
16 снежня – Гайнаўка, Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка», 17:00
Цалкам матэрыял - у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя