- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна, канцэптуальна дасьледуе прозу пісьменьніка – аўтара бадай найбольш містычнай кнігі пра Беларусь “Шляхціц Завальня”. Доўгі час творчасьць Яна Баршчэўскага дасьледвалая пры дапамозе мэтадалёгіі расейскай літаратуры, якая ўспрымала творчасьць пісьменьніка і паэта як звычайны фальклярызм. Дасьледчык прапануе іншы мэтадалягічны набор, які расчыняе нам багаты іншасказальны сьвет Яна Баршчэўскага, які праз форму фальклёру – пераказваў свій боль і тугу па лёсе роднага краю, які еражываў акупацыю і асыміляцыю. Менавіта такая форма – была адзінай магчымай у той час, для таго каб абысьці цэнзуру і тым самым даць зразумець менавіта “свайму чытачу” ўсё тое, што хацеў перадаць Ян Баршчэўскі.