- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Машына імчыць праз стэп па шырокай пыльнай дарозе. На заднім сядзенні, адкінуўшыся на спіну, Антон Ягоравіч Шасцярнёў. На пярэднім, поплеч з брытагаловым шафёрам, другі Шасцярнёў — сын Антона Ягоравіча — Васіль. Ён, як і бацька, вышэй сярэдняга росту. На выгляд мае гадоў дваццаць пяць — дваццаць сем. У яго дробныя, вельмі рухомыя рысы твару з высокім, крыху сціснутым на скронях ілбом, гладкая, амаль жаночая шыя і тонкія белыя рукі з доўгімі пальцамі. (фрагмент)