- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі (1549—1616), трэці – беларускага і расійскага вучонага-асьветніка Браніслава Эпімаха-Шыпілы (1859—1934). У эміграцыі, асабліва на Поўдні, Адам Міцкевіч, здаецца, прадчуваў, што ўжо ніколі не вернецца на родную Наваградчыну, але ў ім усё яшчэ жыла надзея, што сустрэча з радзімай наперадзе. Калі ж надзея згасла, Міцкевіч перастаў пісаць вершы. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка – чалавек, які сьвядома выступіў культуртрэгерам, пераносчыкам заходнеэўрапейскай культуры на Беларусь, і дасягнуў у гэтым рэальных посьпехаў. Перш за ўсё – ёна стваральнік Нясьвіжа, аб’екта нашага нацыянальнага гонару. Браніслава Эпімаха-Шыпілу справядліва называюць патрыярхам беларускага Адраджэньня. Ён пераняў эстафэту ад свайго сучасьніка Франьцішка Багушэвіча – стваральніка беларускай нацыянальнай ідэялёгіі – і прысьвяціў сябе дзеля рэалізацыі гэтых ідэяў. Пры канцы 1920-х гадоў, з пачаткам бальшавіцкіх рэпрэсіяў супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, быў высланы за межы БССР. Змушаны вярнуцца ў Пецярбург, дзе неўзабаве памёр у галечы, не маючы нават сталага прытулку.