be
На вуліцах — мароз і маладзік...

На вуліцах — мароз і маладзік...

Таўбін Юлі

Музыка Зарына Шаўко чытае верш рэпрэсаванага паэта Юлі Таўбіна «На вуліцах — мароз і маладзік...» Юлі Таўбін (1911-1937) — паэт і перакладчык, адзін з наймаладзейшых паэтаў-ахвяраў сталінскага тэрору. Рос у сям’і аптэкара ў Мсціславе. Там жа далучыўся да беларускага літаратурнага асяроддзя, у якое ўваходзілі Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў, Зяма Півавараў, і стаў ці не найбольш таленавітым паэтам таго асяродку. На пачатку 1930-х вучыўся ў Мінску, стаў сябрам Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, за два гады выпусціў чатыры зборнікі вершаў. Аднак ужо ў 1933-м, у 21 год, быў арыштаваны і высланы на 2 гады ў Цюмень, паводле некаторых звестак — за ліст ад замежнай сваячкі. У Цюмені шмат займаўся перакладамі і вывучэннем замежных моў. У 1936-м арыштаваны паўторна і адпраўлены па этапе ў Мінск. Расстраляны ў «Ноч паэтаў» 29 кастрычніка 1937 года.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-04-05
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:01:35
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Зарына Шаўко
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org