- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З паслання Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы! ...Мы святкуем Раство Хрыстова! Перад намі ў Віфлеемскіх яслях ляжыць Дзіця Запавету: Сын Божы і Сын Чалавечы. Лагоднасць і пакорлівасць Бога, Які ўмясціўся ў яслях, кожны раз уражваюць нашы сэрцы, звыклыя з мітуслівым светам. Спавіваючы Свайго Сына, Марыя зноў, нібы расой, акрапляе нашы душы трапятаннем і замілаваннем, бо з Ёю разам мы бачым у Дзіцятку - Бога, нашу сапраўдную надзею і спадзяванне, крыніцу дасканалай радасці. Святкаванне Раства Хрыстовага яўляе чалавечаму роду цуд. Гэты цуд навучае і нас са шчырай руплівасцю і клопатам ставіцца да ўсяго, што ў веку гэтым уяўляецца нам малым і слабым, але, разам з тым, шматкаштоўным. У кожным дзіцяці, якое прыходзіць у свет, мы можам і павінны малітоўна чакаць прадцечу ўратавання нашых сем'яў, грамадства і свету. Ангелы Божыя з'яўляюцца ахавальнікамі тых тайнаў, якія Гасподзь рыхтуе нам у кожным нованароджаным дзіцяці.