- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто каго? 250 долараў за тысячу кубаметраў расійскага газу ў 2011 годзе. Вытрымаем? Расійскі газ для Беларусі ў наступным годзе значна падаражэе. Так вырашылі акцыянеры кампаніі "Газпром". Сход акцыянераў ААТ "Газпром" ухваліў дамову з ААТ "Белтрансгаз", паводле якой беларуская кампанія закупіць у 2011 годзе 22,5 мільярда кубаметраў газу на 5,625 мільярда долараў. Такім чынам, кошт газу на наступны год павялічаны да 250 долараў за тысячу кубаметраў. Cёння, як вядома, мы скандалім з расійскай манаполіяй з-за цаны ў 168 долараў. Візіт дэлегацыі «Газпрома» ў Беларусь адменены. Пасля вялікай сваркі бакі здолелі дамовіцца... завочна. Генеральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз” Уладзімір МАЁРАЎ у каментарыі дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА растлумачыў, што неабходнасць прыезду дэлегацыі “Газпрома” ў Мінск знікла — бакі “могуць працаваць дыстанцыйна”. “Газпром”, паводле слоў Маёрава, даслаў у “Белтрансгаз” сваю рэдакцыю дадатковага пагаднення да транзітнага кантракта. “Мы яе ўзгаднілі і 27 чэрвеня накіравалі ім назад”, — сказаў гендырэктар.