- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хацелася б, каб з такой традыцыяй мы хутчэй развіталіся. "Славянскі базар" - фэстываль дарослы, пра яго паўналецце - 18 гадоў ад запачаткавання - гаварылася на адкрыцці сёлетняга міжнароднага свята музыкі і мастацтваў. У яго ўжо назапашана нямала добрых традыцыяў. Але ёсьць і такія, што выклікаюць непаразуменні. Першая, самая крыўдная з іх, тая, што на фэстывалі, з году ў год, наша беларуская мова не толькі не зьяўляецца гаспадыняй, а наогул выглядае нейкай беднай сваячкай.