- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Подпісы за вуліцу Быкава перададзены сталічным уладам. Вертыкалі перададзена каля 93 тысяч подпісаў ЗА вуліцу і станцыю метро імя Васіля Быкава ў Мінску. Паводле заканадаўства, рашэнне па ініцыятыве можа разглядацца ад двух да чатырох тыдняў. Акцыя «Дарогу — вуліцам Быкава!» распачалася ў Дзень Перамогі, 9 Мая “Мы змусім уладу шанаваць сваіх герояў”, — сказаў лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў падчас абвяшчэння пачатка збору подпісаў за перайменаванне адной з вуліц ці плошчаў у Мінску і Гродне ў імя Васіля Быкава, а таксама надання яго імя адной з новых станцый метро. — У год 65-годдзя Вялікай Перамогі горка ўсведамляць, што памяць нашага выбітнога пісьменніка, франтавіка дасюль не ўвекавечана ані ў сталіцы Беларусі, ані ў Гродне, дзе ён пражыў 25 год свайго жыцця. У Мінску ёсць вуліцы шматлікіх герояў мінулай вайны — ад шарагоўца да маршала, ад падпольшчыка да энкавэдыста. У Мінску ёсць вуліцы, названыя ў гонар армяніна Авакяна, таджыка Азізава, туркмена Анаева, кіргіза Асаналіева, казаха Іскаліева, эстонкі Кульман, літоўкі Мельнікайтэ, украінца Мірашнічэнкі, расійца Міхайлава, азербайджанца Рафіева, малдаваніна Солтыса, латыша Судмаліса, грузіна Чыгладзе і ўзбека Якубава. І гэта слушна. АЛЕ НЯСЛУШНА тое, што на мапе беларускай сталіцы не знайшлося месца для вуліцы беларуса Васіля Быкава — франтавіка, пісьменніка, чалавека, які так аддана і высока любіў сваю Бацькаўшчыну, — сказаў Уладзімір Някляеў.