- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Злотнікаў, эканаміст: Беларуская сельская гаспадарка — паўпрыгонная па сваёй сутнасці, альбо Чаму не апраўдвае сябе праграма адраджэння вёскі? Як і за савецкім часам, незалежная і суверэнная Беларусь працягвае жыць пяцігодкамі. Мала хто памятае, што пяцігодка з 2005-га па бягучы год была абвешчана пяцігодкай сельскай гаспадаркі. З гэтай нагоды была нават распрацавана адмысловая праграма па адраджэнні вёскі. У коштах 2005 года ў яе планавалася ўкласці 70 трыльёнаў рублёў. Зараз, калі да заканчэння дзеяння праграмы адраджэння вёскі застаецца пяць месяцаў, “Народная Воля” вырашыла высветліць, наколькі апраўданымі ўсе гэтыя гады былі інвестыцыі ў айчынную сельскую гаспадарку, ці далі яны плён. Вядомы эканаміст Леанід Злотнікаў упэўнены, што сродкі, якія ўкладаліся ў рэалізацыю гэтай праграмы, так і не здолелі вывесці беларускую сельскую гаспадарку на прынцыпова новы ўзровень.