be
pdf

Народная Воля 12 (4470) 2020

Слаўны горад Бабруйск мае чым ганарыцца. Магутныя «БелАЗы», вядомыя ў цэлым свеце, ездзяць на бабруйскіх шынах. Бабруйская крэпасць уваходзіць у дзясятку найвыдатнейшых фартыфікацыйных збудаванняў Беларусі. Выраблены ў Бабруйску зефір можна сустрэць на прылаўках і ў Кіеве, і ў Маскве, і ў Пекіне. А бронзавы бабёр, што стаіць у гістарычнай частцы горада, сваім зухаватым выглядам любога камуністычнага правадыра за пояс запхне. А з нядаўняга часу ў двухсоттысячным Бабруйску з’явілася яшчэ адна дастапомнасць, якая ўсе пералічаныя вышэй можа лёгка адсунуць на задні план. Гэта нязменная кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, якая стала ганаровым грамадзянінам Бабруйска. За якія заслугі? Проста працавала там юрыстам у гарвыканкаме. Колькі могуць праслужыць колы ад «Белшыны»? Пару сезонаў. А Лідзія Міхайлаўна ўжо 24 гады на сваёй адказнай пасадзе ў Мінску, і пратэктар практычна не знасіўся. А яе прамовы пасля чарговых выбараў хіба менш салодкія за бабруйскі зефір? Ды ён у параўнанні з імі – прэсны сухар! Што да крэпасці, то тут усё і без іміджмейкераў навідавоку: на фоне старых і занядбаных фартоў Лідзія Ярмошына ў строгім касцюмчыку з акуратнай стрыжкай выглядае проста казачнай папялушкай-прыгажуняй. Так што я ад усёй душы віншую горад Бабруйск з такім ганаровым грамадзянінам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-02-11
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org