- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Таццяна Процька: «Супраціўляцца праўдзе — нелагічна». Мінскі Гаспадарчы суд вынес рашэнне, згодна з якім дзейнасць грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» апынулася па-за законам. Амаль маніякальная неабыякавасць беларускіх улад да лідэраў і актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” праявілася адразу пасля таго, як паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Някляеў разам з шэрагам вядомых людзей аб’явілі пра старт гэтай ініцыятывы. Літаральна праз два месяцы пасля яе пачатку сам Някляеў і ягоныя паплечнікі Сяргей Вазняк і Андрэй Дзмітрыеў на трое сутак апынуліся за кратамі. Шараговыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” прайшлі праз ператрусы, быў апячатаны мінскі офіс, скрадзены подпісы грамадзян, якія падпісаліся за наданне адной з вуліц Мінска імя Васіля Быкава... Стала зразумела: улада і надалей будзе ўстаўляць палкі ў колы Уладзіміру Някляеву і ягоным паплечнікам.