- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Подпіс Сідорскага пад пастановай №991 можа каштаваць яму пасады прэм'ер-міністра. Скандальная пастанова Саўміна аб забароне дзейнасці пасрэднікаў адменена. Яна дзейнічала тры дні, але паставіла на вушы ўсю краіну, ўзбудзіла бізнес-супольнасць, канчаткова сапсавала імідж Беларусь як прагназуемай дзяржавы... Зараз эксперты абмяркоўваюць толькі адно пытанне: што гэта было? Сапраўды, сітуацыя з прыняццем гэтай пастановы выйшла дзіўная. Традыцыйна лічыцца, што, перш чым нейкі дакумент убачыць свет, ён узгадняецца зацікаўленымі структурамі. Наступствы ад увядзення тых ці іншых мер прагназуюцца, пралічваюцца, аналізуюцца экспертамі. Аказалася, што ўсё гэта далёка не так. Супраць пастановы Саўміна выступіў нават памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Сяргей Ткачоў.