- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На жаль, надыходзіў вечар, а ў Беларусь не паступала з Сочы, дзе сустрэліся Пуцін і Лукашэнка, нейкай канкрэтнай інфармацыі пра іх перамовы. Таму прапануем чытачам «Народнай Волі» фрагменты матэрыялу, які адным з першых змясціў на сваім сайце пракрамлёўскі «Московский комсомолец». …Сустрэча прайшла без гальштукаў і нават без журналістаў. Між тым у Лукашэнкі на гэтыя перамовы былі вялікія планы, бо нават дата была перагружана сэнсамі. Размова праходзіла ў даволі аске- тычнай абстаноўцы… Пры гэтым ні сцягі, ні іншую дзяржаўную сімволіку ўсталёўваць не сталі. У прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што перамовы хутчэй нефармальныя. У прыватнасці, пра гэта кажа адсутнасць рэгламенту. У Лукашэнкі змаглі адназначна сказаць толькі пра абед і катанне на лыжах разам з Пуціным. Хоць яшчэ 21 лютага забавы таксама былі пад пытаннем з-за багацця снегу. Кіраўнік Расіі сустракаў свайго беларускага калегу ў кашулі і пінжаку, але без гальштука. Лукашэнка быў апрануты ў кофту і бомбер. Мяркуючы па апублікаваных кадрах, палітыкі па традыцыі абняліся, паціснулі адзін аднаму рукі і нацягнута ўсміхнуліся на камеру. Лукашэнка так стараўся, што яго нават трохі скрывіла. Па выніку сустрэчы ніякай прэс-канферэнцыі так- сама планаваць не сталі. Між тым напярэдадні перамоў СМІ абмяркоўвалі слых аб тым, што Лукашэнка збіраецца прасіць прэзідэнта Расіі аб выдзяленні яму новага крэдыту ў памеры 3 мільярдаў долараў. Праўда, госць Пуціна рашуча абверг такія паведамленні.