- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не ад першага чалавека пачула: “Ну перад кім правініліся мінчане?” Так, галасуем дрэнна, над многімі пасажамі ўлады пасмейваемся. І пра адно не змаўчым, і пра другое... Але ж Мінск розны. Чаму павінны цярпець “от нелюбви” старыя, нямоглыя? Спраўна хадзілі, галасавалі, слухалі з прыдыханнем. Пра душэўны камфорт правадыра пякліся. “Настаялі”, каб герой новы не ездзіў на працу па праспекце, названым імем героя былога: паклапаціліся, каб не турбавалі яго прывіды мінулага... Не бунтавалі і не мітынгавалі. Дагаджалі. Дык за што ж іх, нашых мінскіх старых, так не любіць сённяшняя ўлада? Пенсійны закон у краіне на ўсіх адзін. У вёсцы ты жывеш, у абласным цэнтры, у сталіцы — пенсія налічваецца па адным прынцыпе. Чаму тады трэба было пакрыўдзіць менавіта мінскіх пенсіянераў?