- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Павел Севярынец: камуністы павінны быць выдалены з АДС. Выбары скончыліся, што далей? Першым з палітыкаў свае меркаванні на гэты конт выказаў адзін са стваральнікаў Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец. I яго прапановы рэвалюцыйныя... - Павел, пасля правальнай для дэмакратаў выбарчай кампаніі вы заявілі, што ў далейшым Абяднаныя дэмакратычныя сілы мусяць быць перафарматаваныя, бо гэта патрэбна для далейшай эфектыўнай палітычнай працы. Калі ласка, патлумачце, што вы мелі на ўвазе. У першую чаргу я меў на ўвазе тое, што АДС неэфектыўна працавалі падчас гэтай выбарчай кампаніі. Мы не ўбачылі моцнай кампаніі па ўсёй Беларусі, людзі не ўбачылі альтэрнатывы, і ў выніку ў дзень галасавання было масавае расчараванне. Людское абурэнне не было, як кажуць, матэрыялізавана: мы ўбачылі на плошчы сотні чалавек і ўсё. Калі тое ж самае адбудзецца на прэзідэнцкіх выбарах, то будзе поўны правал. Таму стала абсалютна ясна, што трэба мяняць саму канструкцыю апазіцыі... (фрагмэнт)