- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось дык час настаў! Баліць галава не ў тых, хто жыве ад палучкі да палучкі альбо ад пенсіі да пенсіі, а ў тых, хто мае грошы. Прайшоўшыся па некалькіх аддзяленнях беларускіх банкаў, карэспандэнт <<Народнай волі>> ўпэўніўся: нягледзячы на супакойваючы настрой дзяржаўнага тэлебачання, радыё і газет, некаторы ажыятаж у банках назіраецца. Першае, што кідаецца ў вочы, значная колькасць людзей, якія хочуць абмяняць беларускія рублі на валюту. Прычым купляюць даволі вялікія сумы - 10, 20, 30 тысяч долараў. Яшчэ месяц назад назіраць такую карціну не даводзілася. Шмат хто закрывае свае рахункі. I як ні ўгаворваюць супрацоўнікі банкаў такіх людзей і тлумачаць, што губляюцца працэнты, і клянуцца, што ніякіх страсенняў не прадбачыцца, - людзі настойваюць, каб ім аддалі ўсе грошы і становяцца ў чаргу ў <<валютнае акенца>>. Мы вырашылі высветліць, ці апраўданы апасенні ўладальнікаў укладаў?... (фрагмэнт)