be
pdf

Народная Воля 163-164

Як у Беларусі расправіліся з расійскім ядзершчыкам. Расійскі фізік-ядзершчык, каардынатар праектаў групы “Экозащита” (Масква) Андрэй Ажароўскі лічыць свой арышт правакацыяй з боку беларускіх улад. Пра гэта ён заявіў БелаПАН пасля вызвалення з-пад арышту. Прыгавор да сямі сутак арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве быў вынесены Ажароўскаму ўвечары 9 кастрычніка. Актывіст экалагічнага руху быў затрыманы ў Астраўцы, куды прыехаў для ўдзелу ў грамадскіх слуханнях, прысвечаных папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) беларускай АЭС. У яго канфіскавалі 94 друкаваныя матэрыялы пад назвай “Крытычныя водгукі адносна папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС”. У момант затрымання Ажароўскі, паводле яго слоў, не раздаваў друкаваныя матэрыялы. На судзе сведкі з боку абвінавачання паказалі, што пры правядзенні слуханняў Ажароўскі каля кінаканцэртнай залы ў цэнтры Астраўца “паводзіў сябе абуральна да асоб, якія яго акружалі, прадстаўнікоў улады і грамадзян, кінуўшы пакет з друкаванай літаратурай, спрабаваў прайсці ў будынак, але яго хуліганскія дзеянні былі спынены”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-10-20
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2009 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org