- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чым Някляеў гатовы дапамагчы Лукашэнку? У правядзенні празрыстых і чэсных выбараў Лідзіі Ярмошынай і Аляксандру Лукашэнку можа дапамагчы адзін з магчымых кандыдатаў на прэзідэнцкі пост — паэт, лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. Што ўчора і прадэманстраваў. Роўна у 15.00 ён з’явіўся ў самым цэнтры Мінска — ля ГУМа, дзе размешчаны кругласутачны пікет па зборы подпісаў за ягонае вылучэнне. Побач з паэтам паставілі абсалютна празрыстую ўрну. На ёй было напісана: “Празрыстыя выбары”. Уладзімір Пракопавіч растлумачыў: “На ўсіх выбарах, якія праводзіў Лукашэнка, ягонай хаўрусніцай была не толькі мадам Ярмошына, але і мадам фальсіфікацыя, — сказаў ён. — Усе пра гэта пісалі, усе пра гэта казалі, але давесці гэта, як пра ісціну, пакуль не ўдавалася нікому. Мы не такія наіўныя, каб меркаваць, што празрыстая выбарчая скрыня пазбавіць нас фальсіфікацый. Ёсць так званае папярэдняе галасаванне, і мы не будзем бачыць скрыні, у якія будуць кідацца бюлетэні, але ўсё-такі схавацца фальсіфікацыі ў чыстым празрыстым цяжэй, чым у патаемным цёмным”.