be
pdf

Народная воля 18 (4578) 2021

Не трэба быць асабліва назіральным, каб заўважыць відавочнае: з жыцця беларусаў знік святочны настрой. Растаў, выпарыўся, як туман у лагчыне перад спякотным днём. Святы ў календары засталіся, а настрой святочны прапаў. Вось і нядаўняе 8 Сакавіка, нягледзячы на тры выхадныя дні, прайшло неяк нязвыкла будзённа. Паныла спяшаліся на вуліцах мужчыны з букетамі. Паныла піхалі перад сабою возікі з прадуктамі для святочнага застолля маладзіцы ў супермаркетах. Паныла віншаваў сваіх работніц па БТ дырэктар нейкага завода. Прычына гэтай паўсюднай паныласці адна – той тэрор, які распачала дзяржава супраць свайго ж народа. Ён працягваецца месяц за месяцам, ужо больш за паўгода, і, як выглядае, ніхто з улад ашалелую рэпрэсіўную машыну спыняць не збіраецца. Людзей хапаюць на вуліцах, у працоўных кабінетах, у крамах, у электрычках, ва ўласных хатах і кватэрах. Людзей розных прафесій, розных сацыяльных становішчаў, розных узростаў. Хапаюць – напаказ – масава, публічна і жорстка. Каб застрашыць прысутных, каб тыя ведалі, што заўтра можа прыйсці іхняя чарга. Жывучы ў такім напружаным чаканні, святочнага настрою і дома не знойдзеш, і ў суседа не пазычыш. Як спрадвеку казалі ў народзе: не да каляды, калі поўна хата бяды. 7 сакавіка напоўнілася бядой хата выкладчыцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Валерыі Дзяцук.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-03-10
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org