- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Марш дазволілі... Як паведаміў "Народнай волі" старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, учора Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 15 снежня "Маршу прадпрымальнікаў". "3 1 студзеня прадпрымальнікам працаваць стане практычна немагчыма, — кажа Анатоль Шумчанка. - Акрамя таго, улада прадстаўляе гэты клас насельніцтва як спекулянтаў, якія быццам бы стараюцца падарваць эканоміку краіны. Гэта не так. Калі ў нашых дзяржаўных чыноўнікаў хопіць розуму, то яны сядуць за стол перамоў з прадпрымальнікамі". Па словах Анатоля Шумчанкі, людзі збяруцца ля Акадэміі навук, а сама акцыя пройдзе на плошчы Бангалор. "Марш пройдзе выключна пад лозунгамі прадпрымальніцкіх праблем і не будзе мець палітычнага адцення, -дадае лідэр "Перспектывы". -У сувязі з гэтым мы пераканаўча просім розныя палітычныя партыі і маладзёжныя рухі паставіцца да гэтага з разуменнем. Дарэчы, калі ўлады да 15 снежнявернуць "іпэшнікам" папярэднія ўмовы працы, то, натуральна, мерапрыемства праводзіць не будзем. Але калі і марш не дасць эфекту то мы плануем ізноў падаць заяўку на акцыю пратэсту 12 студзеня".