be
pdf

Народная Воля 189-190/2008

Суд над Аляксандрам Баразенкам - апошнім фігурантам "справы чатырнаццаці" - быў вельмі хуткім. Прысуд быў вынесены на другі дзень пасля пачатку судовага разбіральніцтва. У выніку, згодна з рашэннем суддзі Наталлі Вайцаховіч, Аляксандр быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў з парушэннем грамадскага парадку, і пакараны годам абмежавання волі без накіравання ў спецустанову. ...У мінулым нумары мы паведамлялі, што Аляксандр Баразенка не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся даваць паказанні. У сваю чаргу сведкі, якія выступалі па гэтай справе, здавалася б, не далі суду падстаў лічыць Баразенку вінаватым. Усе - ад кіраўніка фірмы, якая займаецца пасажырскімі перавозкамі, Градзюшкі да дырэктара фірмы таксі Булычова - сведчылі аб тым, што ў сувязі з правядзеннем 10 студзеня несанкцыянаванага мітынгу нязручнасцяў не адчулі. Выключэннем стаў супрацоўнік ДАІ Аляксей Карзюк, які сведчыў, што дэманстранты былі вельмі агрэсіўныя... Дарэчы, прагляд відэа з месца падзей, здаецца, не засведчыў, што Аляксандр Баразенка быў актыўным удзельнікам масавых беспарадкаў і парушальнікам правапарадку...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-12-12
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org