- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 Сакавіка – гэта гістарычная дата, вельмі важная для гісторыі нашай дзяржавы, дзень стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, – гаворыць Латушка. – Разумеючы і ўсведамляючы гэта, беларусы маюць права адзначыць гэтую важную гістарычную падзею. У грамадстве ёсць пэўны запыт на дзеянне – гэта паказваюць усе нашы сустрэчы і размовы з актывістамі ў нашай краіне. Мы дадзенай акцыяй адкрываем вясну, фактычна пратэстную вясну нашай краіны, гэта адкрыццё нашых дзеянняў на бліжэйшыя некалькі месяцаў. Мы кажам пра важнасць бяспекі, але гэтая бяспека – умоўная, таму мы прапануем формы, калі людзі змогуць выходзіць на вуліцы гарадоў нашай краіны (а можа, і вёсак, як гэта было ў мінулым годзе). Выходзіць не на праезную частку, а выходзіць гуляць, каб паказаць, што нас шмат, бачыць адзін аднаго, паціскаць адзін аднаму руку. Можа быць, не заўсёды дастаючы сімволіку, хоць гэта права кожнага грамадзяніна. Але трэба разумець, што, дастаючы сімволіку, можна стаць мэтай, аб’ектам дзеянняў сілавых структур.