be
pdf

Народная воля 27 (4587) 2021

Днямі ў судзе па справе топменеджараў «Белгазпрамбанка» дапыталі Віктара Бабарыку, адзінага з васьмі фігурантаў, які не прызнаў віну. Былы банкір заявіў, што ні ён, ні астатнія фігуранты справы не вінаваты. Бабарыка ўпэўнены, што яго пераслед палітычна матываваны, абсалютна неабгрунтаваны, і адмовіўся даваць паказанні, заявіўшы, што мэтай працэсу з’яўляецца не ўстанаўленне віны, прадстаўленне доказу віны, а абгрунтаванне яго няўдзелу ў палітычным працэсе. Віктар Дзмітрыевіч успомніў ход перадвыбарнай кампаніі, у якой яго лічылі галоўным сапернікам Аляксандра Лукашэнкі, адзначыў, што банк шмат разоў праходзіў праверкі ўнутраныя і знешнія. Ён лічыць, што былыя калегі яго агаварылі пад ціскам у СІЗА КДБ. Бабарыка сцвярджае, што невінаваты, ніколі не браў хабараў. Пры гэтым ён сумняваецца ў аб’ектыўнасці суда, бачыць у пераследзе ціск улад на яго і на яго блізкіх. – Напэўна, ужо ні для кога не сакрэт, што да кожнага банка прымацаваны асобны куратар Камітэта дзяржбяспекі, – заявіў ён, зазначыўшыся, што за 20 гадоў працы банка ні рэвізійная камісія, прызначаная акцыянерамі, ні аўдытары, ні cавет дырэктараў, ні рэйтынгавыя агенцтвы, ні знешнія кантралюючыя органы не звярнулі ўвагі на тую схему, пра якую цяпер кажа абвінавачанне. Ён распавёў, што ў студзені 2020 года ў «Белгазпрамбанку» скончылася пазачарговая праверка Нацбанка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-04-09
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org