be
pdf

Народная Воля 29 (4487) 2020

Хрыстус уваскрос! – Сапраўды ўваскрос! Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, суайчыннікі, людзі добрай волі! 1. Сардэчна віншую вас са святам Вялікадня – святам нашай веры і надзеі на вечнае жыццё. Гэтая праўда з’яўляецца галоўным пасланнем свята Уваскрасення Хрыста. Пра яе мы, хрысціяне, павінны заўсёды памятаць і ёю жыць. Яе акту- альнасць падкрэслівае таксама і выкліканая пандэміяй каранавіруса сітуацыя, у якой уваскрасенне Хрыста з’яўляецца промнем надзеі, нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18). Як Езус выйшаў жывым з цёмнай магілы, гэтак і мы верым, што дзякуючы Богу, намаганням лекараў і адказных за грамадскі прадак, якім мы бязмерна ўдзячны за іх ахвярнае служэнне, таксама зможам паспяхова выйсці з цемры эпідэміі, якая ахінула зямлю, у святло жыцця. 2. Сёння мы павінны засяродзіць нашую ўвагу на тым, што адбылося ў Пасхальную ноч. Праўда ўваскрасення Хрыста азначае, што смерць – гэта не канец, што яна не мае апошняга слова, што гэта толькі дзверы ў будучыню. Таму мы не можам дазволіць, каб гэтая праўда знікла з нашага жыцця. Яна павінна быць яго цэнтрам, і нам нельга страціць яе сэнсу. Пасха заклікае да пытанняў, на якія неаб- ходна даць адказ. Які сэнс жыцця? Якая яго мэта? Дзе знаходзіцца сэрца і думкі чалавека падчас яго зямнога жыцця? Часовае жыццё на зямлі – гэта падрыхтоўка да вечнасці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-04-10
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org