- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сэнсацыйных паведамленнях пра плануемы тэрарызм і забойства Лукашэнкі шмат дзіўнага. Адзначу толькі некалькі супярэчнасцяў і нестыковак. 1. Ва ўсе часы і ва ўсім свеце вайсковы пераварот робяць вайскоўцы ці прадстаўнікі спецслужбаў. То бок нейкія вайсковыя фарміраванні, людзі са зброяй. У нашым выпадку пра ўзброены пераварот гавораць абсалютна мірныя людзі, ніяк не звязаныя з вайскоўцамі: літаратуразнаўца і публіцыст Аляксандар Фядута, амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч і лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Плюс амерыканскія грамадзяне (былыя беларусы) філосаф Аляксандр Перапечка, трэнер Павел Кулажанка, псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі. Праўда, на далёкім плане фігуруе Ігар Макар, але ён звольніўся з МУС Беларусі яшчэ ў сярэдзіне 2000-х гадоў у званні старшага лейтэнанта. У паведамленні расійскага ФСБ адзначаецца, што гэтыя змоўшчыкі нібыта сустракаліся ў Маскве з «беларускімі генераламі» для абмеркавання дзяржперавароту. Чаму генералы, няхай і падстаўныя, пагадзіліся абмяркоўваць план перавароту з амерыканскім адвакатам і беларускім літаратуразнаўцам? Нейкі танны вадэвіль, а не сур’ёзны план. 2. Лукашэнка кажа, што «мы выявілі працу відавочна замежных спецслужбаў – хутчэй за ўсё, ЦРУ, ФБР».