be
pdf

Народная Воля 33 (4491) 2020

Большую частку мінулага года я займаўся справамі даўно мінулых гадоў. Размяняўшы восьмы дзясятак, звярнуўся да лёсаў маёй бабулі па бацьку Надзеі Данілаўны і яе першага мужа – капітана рускай арміі Леанарда Сігізмундавіча Рэута, які загінуў на палях Першай сусветнай вайны. Пра тую вайну я, былы вучань савецкай школы, ніякіх ведаў, акрамя палітычных ацэнак, не вынес. А тое, пра што ўпершыню даведаўся цяпер, пратэсціравала мае погляды на жыццё. Чалавецтва тады прыйшло да вайны са зброяй, якая была створана на вельмі высокім тэхнічным узроўні. Упершыню ў баявых дзеяннях такога маштабу выкарыстоўваліся найноўшыя кулямёты, гарматы і мінаметы, першыя танкі і аэрапланы. Вяршыняй інструментарыю смерці сталі артылерыйскія снарады, начыненыя атрутным газам. Гэты вынік намаганняў злоснага генія быў скарыстаны ў нямеранай колькасці. Побач з такім вынаходствам агняметы, якія немцы тады ўпершыню ўжылі ў баях, выглядалі прымітыўным балаўством. Не выпадкова, што ў акопах менавіта Першай сусветнай вайны адбываліся шматлікія выпадкі братання салдат ваюючых бакоў – цэлымі батальёнамі і нават палкамі. Спрадвеку ў нялюдскіх умовах баявых абставін працавала запаведзь салдата: або ты заб’еш, або цябе заб’юць. Перад найноўшай ненажэрнай машынай смерці спрацаваў неверагодны на вайне інстынкт не толькі самазахавання, але і захавання ворага свайго. На жаль, такі чалавечы інстынкт у далейшай гісторыі войнаў больш сябе не праяўляў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-04-24
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org