- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр адрэагавала на словы Уладзіміра Макея пра «сэнс прыезду» і заявіла, што Лукашэнку яшчэ не позна зрабіць захады, якія палепшылі б жыццё беларусаў. Амбасадарка Злучаных Штатаў у Беларусі Джулі Фішэр, вымушаная працаваць у Вільнюсе, бо афіцыйны Мінск не выдае ёй візы для працы непасрэдна ў Мінску, паведаміла, што ЗША яшчэ паглядзяць на эфектыўнасць санкцый супраць дзяржпрадпрыемстваў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат». «Санкцыі, якія закранулі дзевяць дзяржпрадпрыемстваў, размарозілі, бо ўрад Лукашэнкі трымае палітвязняў. [...] У цяперашніх умовах Дзярждэпартамент даў адпаведныя рэкамендацыі Мінфіну адносна санкцый, улічваючы тое, што ў Беларусі сёння больш за 350 палітвязняў. Гэта быў магутны сігнал ад нас – сітуацыя не дазваляе, каб санкцыі заставаліся замарожанымі. Цяпер мы паглядзім, ці будуць санкцыі эфектыўнымі».