- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вядомым фільме часоў гарбачоўскай перабудовы «Пакаянне» аднаго з герояў, ахвяру сталінскіх рэпрэсій, абвінавацілі ў змове з мэтай пракапаць тунэль «ад Бамбея да Лондана». Гэтая кіношная метафара павінна была паказаць увесь абсурд тых часоў. Хоць тагачаснае жыццё давала шмат рэальных падобных прыкладаў. Калі, напрыклад, чалавека прызнавалі шпіёнам адразу некалькіх замежных разведак, іншы раз да дзясятка. І мала хто думаў, што тыя часы прававога абсурду вернуцца ў сучаснай Беларусі. Пра кур’ёзныя абвінавачванні апошніх месяцаў можна напісаць цэлую кнігу. Возьмем толькі апошнія выпадкі. Людзей судзілі за шкарпэткі не таго колеру, за «няправільную» песню, за тое, што сабраліся ў саўне ў Жодзіне. Пэўна, нашы нашчадкі з такім жа здзіўленнем будуць успамінаць пра сённяшнюю беларускую кафкіянскую рэальнасць, як мы пра 1937 год. Яшчэ адна аналогія с тымі часамі – гэта стаўленне да палітвязняў. Ім створаны значна горшыя, часта невыносныя ўмовы ўтрымання, чым зладзеям, бандытам, гвалтаўнікам. У сталінскім ГУЛАГу таксама крымінальнікі мелі значныя льготы ў параўнанні з «палітычнымі».