- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўропа дала Мiнску яшчэ адзiн шанц. Што рабiць з Беларуссю: закрыць вочы на шматлiкiя парушэннi правоў чалавека, дараваць новыя арышты i адменай санкцый вiтаць змену рыторыкi афiцыйнага Мiнска, альбо жорстка патрабаваць выканання ўсiх умоў, якiя былi выстаўлены Еўрасаюзам беларускiм уладам, i, адпаведна, санкцыi захаваць? Адказ на гэтае няпростае пытанне ў панядзелак шукалi мiнiстры замежных спраў краiн ЕС. Справа ў тым, што паўгода, на якiя былi адменены вiзавыя санкцыi для шэрагу афiцыйных асоб Беларусi (у тым лiку і для Аляксандра Лукашэнкi), скончылiся. А значных змен за гэты час у Беларусi не адбылося, хаця Мiнск дэманстраваў гатоўнасць да iх i патрабаваў поўнай "рэабiлiтацыi". Перад Еўропай паўстала сур'ёзная праблема: што рабiць з нявырашаным "беларускiм пытаннем"?