be
pdf

Народная воля 41 (4601) 2021

Частка супрацоўнікаў ІТ-кампаніі Fibery праз палітычную сітуацыю ў краіне была вымушана пакінуць Беларусь. Пра гэта ў справаздачы за май паведаміў яе заснавальнік Міхаіл Дубакоў: «Уся каманда распрацоўшчыкаў працавала з мінскага офіса. Але больш не працуе. Палітычная сітуацыя ў Беларусі прымушае людзей эмігрыраваць у іншыя краіны. Цяпер пяць чалавек з нашай каманды на Кіпры, яшчэ пяць – у Польшчы». Сам Дубакоў выехаў на Кіпр, піша Радыё Свабода. У справаздачы айцішнік называе прычыны, якія прымусілі да радыкальнага кроку: закрыццё TUT.BY і інцыдэнт з самалётам Ryanair. Падзеі, якія сталі апошняй кропляй для многіх беларусаў у рашэнні пакінуць краіну. «Можаце ўявіць, як складана ў такіх умовах членам каманды факусіравацца на развіцці Fibery. Рэлакейт – складаны псіхалагічны працэс. Аднак мы павінны прайсці праз гэтыя турбулентныя часы і выжыць», – зазначыў Міхаіл Дубакоў. Пры гэтым ён лічыць, што ў пераездзе ёсць і пазітыўныя моманты. У прыватнасці, разумееш сутнасць аддаленай камунікацыі, праз змяншэнне сацыяльных кантактаў больш працуеш, а самае галоўнае – ва ўмовах бяспекі супрацоўнікі-эмігранты лепш факусіруюцца на задачах, чым у непрадказальнай Беларусі. ІТ-прадпрымальнік Міхаіл Дубакоў у 2004 годзе заснаваў кампанію Targetprocess, якая распрацоўвала сістэмы кіравання праектамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-06-04
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org