- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навуковая рада Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі пазбавіла Аляксандра Лукашэнку звання ганаровага доктара. Рашэнне ініцыяваў новы рэктар Уладзімір Бугроў. Пазбаўленнне ганаровага звання Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта адбылося ўпершыню ў ягонай гісторыі. Перад ухваленнем рашэння аб пазбаўленні Лукашэнкі звання сябры Навуковай рады ўхвалілі дакумент аб працэдуры пазбаўлення ганаровага звання. У маі пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча рэктар Кіеўскага ўніверсітэта заклікаў чальцоў Навуковай рады тэрмінова пазбавіць Аляксандра Лукашэнку звання ганаровага доктара. Летась, пасля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з аналагічнай ініцыятывай выступілі выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта. Але тады навучальную ўстанову ачольваў акадэмік Леанід Губерскі, які ўручаў Лукашэнку дыплом, мантыю і ганаровы знак. Гэта адбылося 5 лістапада 2009 года падчас візіту Лукашэнкі ў Кіеў.