- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзідэнцкі «Боінг» зноў злятаў у Маскву. Прынамсі, пра тое, што Аляксандр Лукашэнка лятаў у Маскву, можна гаварыць толькі з нацяжкай. Бо сустрэча расійскага і беларускага лідэраў адбывалася ў рэзідэнцыі "Завідава", а яна знаходзіцца ў Цвярской вобласці. Напэўна, дзеля таго, каб не сумаваць, гледзячы праз акно аўтамабіля на расійскую глыбінку, Аляксандр Лукашэнка ўзяў з сабою свайго малодшага сына Мікалая. Афіцыйна паведамлялася, што кіраўнікі Расіі і Беларусі павінны абмеркаваць больш за 20 пытанняў, перш за ўсё эканамічнага характару. "Прэзідэнты Расіі і Беларусі рыхтуюцца да барацьбы" - прыкладна такімі загалоўкамі расійскія СМІ анансавалі гэтую сустрэчу. Падумаць можна было немаведама што. На самай справе размова ішла пра барацьбу з наступствамі фінансавага крызісу. Беларусь да сустрэчы падрыхтавала спіс з 15 машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якія Мінск прапанаваў расіянам уключыць у расійскія схемы закупкі тавараў з прыцягненнем сродкаў дзяржбюджэту.