- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Івашкевіч: «У кожнага свой выбарці скардзіцца на жыццё на кухні, ціпрадэманстраваць сваю пазіцыю на вуліцы» Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 25 сакавіка шэсця ў сувязі з чарговай гадавінай Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама з эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у краіне. Намеснік старшыні Партыі БНФ (а менавіта гэтая партыя з'яўляецца адным з заяўнікоў акцыі) Віктар Івашкевіч распавядае "Народнай Волі": - 18 сакавіка ўлады далі дазвол на святкаванне Дня Волі. Збор людзей - 25 сакавіка ў 18.00 ля Акадэміі навук. Праўда, замоўлены намі маршрут да Кастрычніцкай плошчы Мінгарвыканкам змяніў на маршрут да плошчы Бангалор. У сувязі з гэтым мы звяртаемся да ўсіх прыхільнікаў незалежнасці з заклікам прыйсці 25 сакавіка менавіта на дазволенае месца. Таксама заклікаю ўсіх тых, каму не падабаецца палітыка ўлад, прыйсці, каб выказаць свой пратэст. Кожны няхай прынясе з сабой візуальнае афармленне таго, што ён хоча выказаць. Ці то нацыянальную сімволіку, ці то плакаты з патрабаваннем да ўлады альбо ацэнкай іх дзейнасці, ці партрэты палітвязняў альбо Яны Паляковай, якую рэжым давёў да самагубства. Мы павінны не толькі сабрацца і павіншаваць адзін аднаго са святам, але і паказаць сваю пазіцыю. І кожны няхай гэтую дэманстрацыю пазіцыі падрыхтуе персанальна.