- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзмітрый Літвін расказвае, што ў 2010 годзе трапіў у выбарчую камісію і ўдзельнічаў у фальсіфікацыях. «Думаў: можа, так і трэба». У 2020 годзе ён ужо галасаваў за Святлану Ціханоўскую, трапіў у рукі АМАПа і ГУБАЗіКа і далучыўся да забастоўкі. У 2010 годзе Дзмітрый скончыў Мазырскі педагагічны ўніверсітэт і вярнуўся адпрацоўваць бюджэтную вучобу ў родны Салігорск. Два наступныя гады ён быў настаўнікам працы. На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Дзмітрыя прызначалі намеснікам старшыні ўчастковай камісіі ў гімназіі №2, дзе працаваў малады спецыяліст. «У калектыве працавалі ўсяго два мужчыны. Дык мяне ўзялі ў камісію, каб разбавіць жаночы калектыў. Я туды прайшоў як «прадстаўнік грамадскасці» ад БРСМ», – кажа ён. Паводле яго слоў, яўка на мясцовых выбарах была «ніякая», «проста дзірка». На месца дэпутата балатаваўся толькі адзін чалавек. «Але прыйшоў дырэктар гімназіі і сказаў, што добра было б, каб яўка была не меншай за 80 процэнтаў. Ён сказаў: «Вы ж разумееце, што гэта пакажа вынік нашай дзейнасці – агітацыі, таго, што мы па кватэрах хадзілі». Скончыліся выбары, міліцыянт зачыніў дзверы, і пачалі «лічыць галасы». Ну як лічыць... Старшыня камісіі сказала: «Вы чулі, што сказаў дырэктар? Вы разумееце, што нам трэба рабіць?